Пятница, 19.04.2024, 16:43
Приветствую Вас Гость | RSS
Минский клуб домашнего виноделия
Главная » 2012 » Декабрь » 25 » "Ну з чым дэгуставаць? Гэта звычайнае пладовае віно!"
21:27
"Ну з чым дэгуставаць? Гэта звычайнае пладовае віно!"
І ўсё ж вытворцы беларускае пладовае мацаванае чарніла раяць піць з мясам, сырам, куркай ці шакаладкай. 


Пасля таго як партал Onliner.by разам з італьянскімі самелье прадэгуставалі беларускае чарніла, Еўрарадыё даведваецца, як ўсё ж такі трэба каштаваць і з чым піць беларускія мацаваныя пладова-ягадныя віны.

На заводах пладовых він дэгустацыяй сваёй прадукцыі займаюцца спецыяльныя камісіі і тэхнолагі. На барысаўскім заводзе "Весялова” з азначэння "самелье" смяюцца: 

"Вы ў курсе, што мы вырабляем? Віно пла-до-ва-я-гад-нае і га-рэл-ку! Мы так яго (самелье. — заўв. Еўрарадыё) не называем, ніколі ніхто не пытаўся так, як вы, таму мы і здзіўляемся”.

На дэгустацыі італьянцы назвалі колер віна гэтага завода мачой. За такую ацэнку на заводзе крыўдуюць:

"Нашы віны нас задавальняюць, і трэба мець на ўвазе, што вінаградныя віны і пладовыя маюць вельмі вялікую розніцу. Ёсць стандарты для він, і мы ад іх адыходзіць не збіраемся. Колер віна — гэта колер натуральных фарбавальнікаў: ягад, яблыкаў!”

І абураюцца непадрыхтаванасцю італьянцаў да беларускай рэчаіснасці: 

"Калі два чалавекі ацэньваюць, і калі сто — ёсць розніца?! Культура піцця тых, хто п’е вінаградныя віны і параўноўвае пладовыя віны, — смешна. Павінна быць разуменне…”.

Тэхнолаг кажа, што іх прадукцыю трэба падаваць да звычайнай ежы — што ёсць на стале.

"З чым падаваць? Да звычайнай ежы: курыца, мяса, сыры… Ну з чым п’юць пладовае віно?!”.

Італьянцы дэгуставалі таксама тры гатункі він Талачынскага кансервавага завода. "Агрэставае” італьянцы прапанавалі піць з закускамі, "Чорна-парэчкавае” па смаку — жудаснае, а ў віна "Мадэрная асалода” італьянцы не ацанілі карычневы колер.

На талачынскім заводзе сваю прадукцыю дэгустуюць цэлай камісіяй, і з ацэнкай італьянцаў часткова згодныя.

"Мадэрныя віны ім (італьянцы. — заўв. Еўрарадыё) па колеры не падыходзяць, але мы дасягнулі неблагой якасці гэтага віна. Гэта наша беларускае віно, на нашага спажыўца. Яны даюць добрую ацэнку. Зараз ідзе барацьба з пладовай прадукцыяй, розныя адносіны. Калі мы перастанем сваю прадукцыю вырабляць, мы запоўнім рынак усё роўна чымсьці. А як жа імпартазамяшчэнне?”

Тут прапаноўваюць падаваць талачынскія віны пад шашлык, рыбку ці шакаладку.

А вось ад пытання, з чым трэба дэгуставаць іх віны, на мазырскім заводзе "Этанол” проста ў ступары:

"У нас няма парад, з якімі стравамі іх дэгуставаць! Гэта звычайнае пладовае віно. Рэкамендацыі, з якімі стравамі, — гэта элітныя віны, можа ў Францыі ці Італіі, у нас такога няма. Напэўна, вам ніводзін завод не дасць такую рэкамендацыю!”.

http://euroradio.fm

Просмотров: 6516 | Добавил: DzedFyodar | Теги: бырла | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Меню сайта
Форма входа
Поиск
Календарь
«  Декабрь 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Облако тегов
віно кніга форум законодательство бочка бутыль изготовление клюква рецепты малина дегустация пробка пітны мёд Старка гарэлка игристое вино актинидия коломикта лимонник китайский мёд виноград купаж наліўка Черная смородина шиповник парэчка «Химия и жизнь» История кальвадос настойка Крупнік ніліўка рэцэпт смородина встреча винный погреб Чернила акцыі шампанскае шампанское Стокгольм божоле Франция вино фигура эксперимент праздник битва САМОГОН Самогонка Брага закон подделка бырло Запрет львов фестиваль декупаж бутылка графин тара Коллекция Піва сомелье бырла
Архив записей
ДРУЗЬЯ
"Belpohod.info" - Активный туризм в Беларуси
Наша реклама
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0