Уменне Андрэю Пагуцы перадалося ад дзядулі — вядомага ў свой час цесляра. Сёння за драўлянымі вырабамі рамесніка выстройваюцца ў чэргі не толькі беларусы. Расіяне даўно зразумелі, што квашаная капуста, мочаныя яблыкі ці салёныя агуркі, прыгатаваныя ў бочцы, маюць непаўторны смак. А за два гады ў такой бочцы напоі набываюць ні з чым непараўнальны дубовы водар.