Як перадае
"Наша Ніва" са спасылкай на
БелаПАН:
Пасля завяршэння народнага IPO акцыі Мінскага завода пеністых він будуць прадавацца па больш высокіх цэнах,
паведаміла начальнік упраўлення дзяржаўнай уласнасці канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Ала Сакалоўская 5 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
«Па стане на 5 чэрвеня ў нас прададзена больш чым 5% акцый ад заяўленай колькасці. Мяркуецца, што за апошнія дзесяць дзён, якія засталіся да канца правядзення праекта „Народнае IPO", мы прададзім больш чым 15% акцый — з улікам заявак, якія ўжо пададзены. У апошнія дні цікавасць да набыцця акцый узрасла ў асноўным у юрыдычных асоб», — паведаміла Сакалоўская.
Нагадаем, народнае IPO завяршаецца 15 чэрвеня.
Акцыі прадаюцца па намінальным кошце 171 тыс. 450 рублёў. Па стане на 1 чэрвеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы прададзена 12,5 тыс. акц
...
Читать дальше »