Суббота, 18.11.2017, 01:07
Приветствую Вас Гость | RSS
Минский клуб домашнего виноделия
Главная » Статьи » Библиотека » Статьи

Наліўкі ды настойкі (частка другая)
Прайшло ўжо багата часу з моманту публікацыі папярэдняга нарысу серыі, і бадай, самы час нагадаць пра тэму ізноў. Гэтым разам пагаворым пра тых, хто рабіў наліўкі ды настойкі ды ўтрымліваў гэтую своеасаблівую "гаспадарку” ў парадку. У вялікіх дамах за гэта адказвалі асобныя супрацоўнікі, часцей за ўсё – жанчыны, прычым часта шляхецкага паходжання. Бо такую адказную працу (вялося ж пра здароўе сябе, любімых) немагчыма было даверыць людзям ніжэйшага стану. Называлі іх "паннамі аптэчковымі”, ад "аптэчкі прыемнай” – закрытай на замок шафы з разнастайнымі скарбамі смаку – не толькі хатняга вырабу алкаголем, але і спецыямі, зёлкамі, "цукрамі”, пернікамі, канфітурамі, пазней таксама кавай і гарбатай. Усе гэтыя запасы належала своечасова папаўняць і быць гатовай у любы момант даць справаздачу гаспадару (часцей – гаспадыні). Дарэчы, аптэчка прыемная ў значнай частцы была адпаведнікам хатняй аптэчкі як такой, бо шмат якія настойкі з зёлак і лічыліся лекамі ад тых ці іншых хваробаў, а прафесійных лекараў не хапала нават на заможныя сем’і,так што часта іншых лекаў і не ведалі.

Былі тое сапраўды панны, г.зн. жанчыны незамужнія, бо клопату з той аптэчкай было столькі, што часу на сям’ю не заставалася. І самымі вялікімі майстрыцамі гэтай справы ганарыліся не менш чым кухмістрамі, давалі належнае ўтрыманне, а пры нагодзе яны нават маглі знайсці неблагую партыю. У свой час прагрымеў ці не на ўсю Літву выпадак з Эльжбетай Унароўскай (Elżbieta Wnorowska), паннай аптэчковай паноў Пацаў з іх маёнтку Езна (цяпер Езнас у Літве). Было гэта ў 1772 г., рыхтык падчас 1-га падзелу РП, а занатаваў гэты выпадак славуты мемуарыст Марцін Матушэвіч. Панна Эльжбета была далёкай сваячкай Пацаў і змалку выхоўвалася ў іх доме. Яна яшчэ падлеткам пачала дапамагаць панне аптэчковай, навучылася добра разбірацца ў хатняй медыцыне і гарэльніцтве, а з цягам часу і заняла яе месца. Была "поўнай прыгажосці і прывабнасці”, і ледзь дасягнула 24 гадоў. Яе рукі пачаў дамагацца шляхціч Задорскі, прыстойны і нябедны, але панна Эльжбета ўсё ніяк не магла наважыцца.

Пасля году бясплённых заляцанняў пан Задорскі, добра ведаючы месца на ўскрайку пушчы, дзе панна Эльжбета разам з дваровымі дзяўчатамі збірае зёлкі, падвячоркам пад’ехаў туды з некалькімі пахолкамі, схапіў панну, пасадзіў на свайго каня, і галопам умкнуў у сваю сядзібу. Назаўтра, ужо заручаныя, маладыя ў поўнай згодзе з’явілася перад Пацамі з просьбай дазволіць шлюб. Жыццё маладой пары складалася шчасліва, панна Эльжбета, здаецца, ніколі не пашкадавала пра выкраданне. І не забывалася штовосень высылаць да двору Пацаў вялікі кош са сваімі фірмовымі наліўкамі ды канфітурамі.


Наліўка Казюковая віленская

0,5 л цёмннага соладавага піва змяшаць з 0,33 л піва тыпу "портэр”. 2 ст. лыжкі цукру рашчыніць у некалькіх лыжках гарачай вады. Астудзіць, дадаць да піва. Асцярожна, па лыжцы, стала перамешваючы, дадаць 0,75 л спірту… (Хм, дзе ўзяць? Цяпер не ліхія 90-я з іх "Абсалютызмам”… Гарэлкі, хіба?). Заліць у вялікую бутлю, шчыльна закаркаваць. Пакінуць у цёмным прахалодным месцы на 3 дні. Асцярожна прафільтраваць праз фільтр-паперу, пакінуць у цёмным прахалодным месцы на 3 месяцы.


Наліўка літоўская "Пасі-конік”

Пра шматзначнасць азначэння "літоўская” ці трэба нагадваць? Але гэта старонак на 50… Давайце прапусцім – потым неяк, пры нагодзе. Конік, дарэчы, не той, што на стайні іржэ, а той, што ў канюшыне стракоча. Таму што на зёлках садовых. Наліўка вядомая таксама як "Слёзы коніка” або "Суседка”.

0,25 л мёду
3 ст. лыжкі свежых пялёсткаў ружы
1 ст. лыжка пасечанай зеляніны руты (літоўскі "акцэнт”!)
Па 1 лыжачцы мускатнага арэху, імбіру і гваздзікоў
1 л 70% спірту (хм, ізноў ад бутлегераў?!)
1 ст. лыжка лісця мяты перачнай
0,7 л цукровага сіропу
0,1 л лімоннага соку

Заліць пялёсткі ружы ў бутэльцы лімонным сокам, дадаць астатнія зёлкі і спецыі, затым даліць 70% спіртам, перамяшаць, шчыльна закаркаваць і пакінуць у цяпле на 3 тыдні. Працадзіць праз густое сіта і фільтр-паперу, уліць у гарачы цукровы сіроп, перамяшаць, працадзіць праз шчыльнае палатно (фланэль), пакінуць у цёмным прахалодным месцы на 3 месяцы. (Асадак выпадае даволі хутка і лёгка фільтруецца,таму асабліва прагныя могуць пакаштаваць і раней.) "Пасі-конік” мае чырвона-карычневы колер, мяккі водар і востры смак. Піць найлепей пры 14-16°C.


Наліўка літоўская апельсінавая

4 апельсіны
1 ½ лімоны
1 л спірту
850 цукру (ну вельмі соладка!)

Цытрусавыя добра вымыць і апарыць кіпенем. Старанна ачысціць ад скуркі, у тым ліку ад белай мязгі. Сок з апельсінаў выціснуць, працадзіць праз густое сіта і фільтр-паперу, захаваць у халодным месцы. Падзяліць на долькі, нарэзаць малымі кавалкамі. Пакласці ў бутлю, шчыльна закаркаваць і пакінуць на 16 дзён. Працадзіць праз густое сіта, ізноў уліць у бутлю, шчыльна закаркаваць, пакінуць яшчэ на некалькі дзён. Абабраныя скуркі заліць 1,5 літрамі кіпеню, гатаваць на вельмі слабым агні 6 гадзін. Пакінуць астужацца і настойвацца на суткі. Працадзіць праз густое сіта, скуркі выкінуць. Настой на скурках змяшаць з алкагольным настоем, шчыльна закаркаваць, пакінуць яшчэ на 2 тыдні. Рашчыніць цукар у ½ л халоднай вады. Змяшаць з апельсінавым сокам і алкагольным настоем, разліць па бутэльках, шчыльна закаркаваць і пакінуць у цёмным прахалодным месцы на 2 месяцы або болей.

Алесь Белы


Источник: http://budzma.org/column/nasha-strava-2/naliuki-dy-nastojki-chastka-druhaya.html
Категория: Статьи | Добавил: DzedFyodar (09.11.2012) | Автор: Алесь Белы
Просмотров: 531 | Теги: настойка, ніліўка, рэцэпт | Рейтинг: 0.0/0

Поделиться:
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Книги
Статьи
Публикации
научное обоснование виноделия
Поиск
Облако тегов
віно кніга форум законодательство бочка бутыль изготовление клюква рецепты малина дегустация пробка пітны мёд Старка гарэлка игристое вино актинидия коломикта лимонник китайский мёд виноград купаж наліўка Черная смородина шиповник парэчка «Химия и жизнь» История кальвадос настойка Крупнік ніліўка рэцэпт смородина встреча винный погреб Чернила акцыі шампанскае шампанское Стокгольм божоле Франция вино фигура эксперимент праздник битва САМОГОН Самогонка Брага закон подделка бырло Запрет львов фестиваль декупаж бутылка графин тара Коллекция Піва сомелье бырла
ДРУЗЬЯ
"Belpohod.info" - Активный туризм в Беларуси
Наша реклама
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0